Дзеля гэтага ўлады збіраюцца выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі. Цяпер выразна бачна, што гэта не пустыя словы. Апошнія дні паказваюць, што ўлады не спыняюць рэпрэсіі. Жорстка караецца любы пратэст.
Так нядаўна 2 гады турмы атрымаў веласіпедыст, які вырываўся з рук міліцыянераў перад выбарамі.
Учора ў кватэры маці фотакарэспандэнта газеты «Новый час» журналісткі Ірыны Арахоўскай, якую падстрэлілі сілавікі, прайшоў ператрус.
Сёння супрацоўнікі міліцыі прыйшлі з вобшукам да дому генеральнай сакратаркі Беларускага нацыянальнага моладзевага савету «Рада» Ганны Дапшэвічутэ.
Рэпрэсіі набіраюць абароты, папярэджваюць праваабаронцы з цэнтру «Вясна».
юл