Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Партыя БНФ адкладае з'езд

20.10.2020 17:58
Галоўнай тэмай сустрэчы стане абмеркаванне партыйнай тактыкі ды стратэгіі дзеянняў па абароне беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарfacebook.com/Partyja.BNF/

Справаздачна-выбарчы ХХ зʼезд Партыі БНФ (XVI зʼезд Грамадскага абʼяднання БНФ «Адраджэнне»), які меўся адбыцца 24 кастрычніка, адкладаецца на два тыдні: сойм партыі прыняў рашэнне пра перанос зʼезду з прычыны адсутнасці памяшкання і прызначыў новай датай зʼезду 7 лістапада.

Паводле словаў старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, зʼезд Партыі БНФ адбываецца ў лёсавызначальны перыяд беларускай гісторыі.

- Задачы БНФ у новых умовах, партыйная тактыка і стратэгія дзеянняў па абароне беларускіх нацыянальных інтарэсаў і рэалізацыі палажэнняў партыйнай праграмы – гэта тое, што будзе, безумоўна, прадметам шырокага абмеркавання на будучым зʼездзе партыі. Палітычнае кіраўніцтва БНФ рыхтуе пакет заяваў і рэзалюцыяў, якія будуць прапанаваныя зʼезду дзеля вызначэння пазіцыі партыі па найважнейшых пытаннях развіцця краіны і выхаду з палітычнага крызісу, выкліканага злачыннымі дзеяннямі аўтарытарнага кіраўніцтва краіны.

юл