Справаздачна-выбарчы ХХ зʼезд Партыі БНФ (XVI зʼезд Грамадскага абʼяднання БНФ «Адраджэнне»), які меўся адбыцца 24 кастрычніка, адкладаецца на два тыдні: сойм партыі прыняў рашэнне пра перанос зʼезду з прычыны адсутнасці памяшкання і прызначыў новай датай зʼезду 7 лістапада.
Паводле словаў старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, зʼезд Партыі БНФ адбываецца ў лёсавызначальны перыяд беларускай гісторыі.
- Задачы БНФ у новых умовах, партыйная тактыка і стратэгія дзеянняў па абароне беларускіх нацыянальных інтарэсаў і рэалізацыі палажэнняў партыйнай праграмы – гэта тое, што будзе, безумоўна, прадметам шырокага абмеркавання на будучым зʼездзе партыі. Палітычнае кіраўніцтва БНФ рыхтуе пакет заяваў і рэзалюцыяў, якія будуць прапанаваныя зʼезду дзеля вызначэння пазіцыі партыі па найважнейшых пытаннях развіцця краіны і выхаду з палітычнага крызісу, выкліканага злачыннымі дзеяннямі аўтарытарнага кіраўніцтва краіны.
юл