Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская наведала Варшаву

20.10.2020 19:17
Яна сустрэлася з прэмʼер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.
Здымак мае ілюстрацыйны характарAdam Guz/KPRM/https://twitter.com/PremierRP

Святлана Ціханоўская перадала спіс рэкамендацый аб тым, як палепшыць працэдуру атрымання гуманітарных віз у Польшчу, а таксама атрымання права працаваць на тэрыторыі краіны.

Польскі прэмʼер-міністр заявіў, што Варшава гатовая галасаваць за адмову ад абмежаванняў на працу для асобаў з гуманітарнымі візамі. Таксама польскі прэм’ер паабяцаў, што Польшча будзе далей падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў.

Таксама Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на цырымоніі адкрыцця новага навучальнага года ў Еўрапейскім Каледжы ў Варшаве. Апроч таго лідарка беларускай дэмакратычнай апазіцыі сустрэлася з выпускнікоў Праграмы Каліноўскага ў Цэнтры Усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту.

Там яна правяла першую лекцыі пра Беларусь для студэнтаў гэтай ВНУ. Цяпер такія лекцыі будуць адбывацца штотыдзень.

- Сёння студэнты ўражваюць сваёй смеласцю. Яны штодня даказваюць, што ніхто не можа забараніць ім выказваць сваё меркаванне, змагацца і перамагаць. Яны паказваюць, што такое годнасць і жаданне жыць у вольнай краіне, дзе шануюцца правы ды эканамічныя свабоды.

ав/юл