Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі ўжо 102 палітвязні

21.10.2020 10:06
Толькі сёння праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 9 чалавек. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

Улады абвінавачваюць іх у «масавых беспарадках» і «групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Адзін з вязняў Паўвал Севярынец, якому ўчора зноў працягнулі тэрмін следства яшчэ на два месяцы. Стала вядома, што палітвязень застаецца пад вартай да 20 снежня.

"Пра гэта нават адвакату не паведамілі. Паша напісаў у лісце. Проста выклікалі, зачыталі, без абгрунтавання і тлумачэнні. Павел параіў гэтаму следчаму напісаць рапарт, каб не ламаць сабе жыццё і не ўдзельнічаць у беззаконні. Следчы прамаўчаў", - напісала Вольга Севярынец, жонка Паўла, у Facebook.

Сітуацыя з Паўлам Севярынцам ды шэрагам іншых палітзняволеных гэтае поўнае беззаконне, кажа праваабаронца з цэнтру “Вясна” Сяржук Сыс.

- Севярынец праходзіць па крымінальнай справе. Пакуль ідзе следства следчыя могуць працягваць некалькі разоў утрыманне пад вартай. Ён не адзін такі, яшчэ некалькі палітвязняў з траўня ўтрымліваюцца ў турме. Іх тэрміны ўтрымання працягваюцца бясконца. Гэта таксама форма ціску. Следства можна было даўно завершыць, бо ён не ўдзельнічаў у масавых мітынгах ні ў жнівеньскіх падзеях.

Севярынец падазраваны па артыкуле 293 “Масавыя беспарадкі”. У Беларусі ўжо 102 чалавекі прызнаныя палітвязнямі.

юл