Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка плануе ў снежні абмеркаваць падрыхтоўку да Усебеларускага народнага сходу

21.10.2020 16:46
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaWikimedia

Аляксандр Лукашэнка плануе ў снежні абмеркаваць падрыхтоўку да Усебеларускага народнага сходу, дзе будуць вызначаныя задачы развіцця на пяцігодку.

«У снежні, я мяркую, мы вернемся да пытанняў падрыхтоўкі Усебеларускага народнага сходу, дзе вызначым задачы развіцця нашай краіны на пяцігодку. І там разгледзім ужо глабальныя пытанні развіцця нашай дзяржавы», – паведаміў Лукашэнка на нарадзе па актуальных пытаннях у сераду. Яго цытуе дзяржагенства БелТА.

Ён нагадаў, што напярэдадні ўрад разгледзеў пытанні эканамічнага развіцця на будучы год, бюджэту будучага года. «А значыць, мы яшчэ сустрэнемся, магчыма, у лістападзе, пасля лістападаўскіх святаў, і ўжо больш дэталёва разгледзім перспектыву будучага года», – сказаў ён.

На нарадзе, якая праходзіла сёння сераду, абмяркоўваліся тры блокі пытанняў: эканоміка і фінансы, палітычная сфера, грамадская бяспека.

На мерапрыемстве былі кіраўнікі ўрада, Нацыянальнага сходу, Вярхоўнага суда, Адміністрацыі прэзідэнта, абласцей і горада Мінска, сілавых ведамстваў, міністэрства аховы здароўя.

ав