Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску другі раз прайшоў Марш людзей з абмежаванымі магчымасцямі

22.10.2020 15:47
У сённяшнім Маршы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек, былі людзі на інвалідных вазках.
, 22  2020 .
Мінск, 22 кастрычніка 2020 г.фота: tut.by

Першы адбыўся тыдзень таму. Яны трымалі кветкі, бел-чырвона-белыя сцягі і стужкі. Пасля збору каля Чырвонага касцёла ўдзельнікі прайшлі праспектам Незалежнасці.

Людзі трымалі плакаты, на адным з іх быў напіс: «Я проста выконваў загад. Нацыстам у Нюрэнбергу гэта не дапамагло».

Сустрэўшы журналістку БТ людзі крычалі: Ганьба, а ў адрас улады: Трыбунал.

У сённяшнім Маршы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек, былі людзі на інвалідных вазках.

ав