Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гродзенскага дзіцячага хоспіса адбіраюць памяшканне і вядуць фінансавае расследаванне

22.10.2020 17:03
Праблемы пачаліся пасля таго, як дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка праявіла актыўнасць падчас масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ddimitrova/pixabay.com/CC0 Public Domain

У памяшканні хоспіса 22 кастрычніка службай фінансавага расследавання быў праведзены агляд з санкцыі пракурора. З хоспісам скасоўваюць дамову арэнды. Іншага памяшкання хоспіс не мае.

Агляд памяшкання хоспіса службай фінансавага расследавання вёўся з прычыны праверкі дачынення яго работнікаў да фактаў заніжэння падаткаабкладаемай базы і ўхілення ад уплаты сум падаткаў.

Сёння ж стала вядома, што дзіцячая паліклініка №2 у Гродне, дзе арэндуе памяшканне дзіцячы хоспіс, спыняе з 23 снежня дамову арэнды з ім.

Усе гэтыя праблемы пачаліся пасля таго, як дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка праявіла актыўнасць падчас масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў.

Яна кажа, што нават не здагадваецца, што можна яшчэ выдумаць, каб ачарніць яе і арганізацыю:

-Я магу паглядзець шчыра ў вочы людзям і Богу і мне не сорамна за тыя вынікі, якія я зрабіла.

Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя Святога Губерта дзейнічае ў Гродне 13 гадоў на ахвяраванні грамадзян. Тут аказваюць медыка-сацыяльную, псіхалагічную і духоўную дапамогу невылечна хворым дзецям амаль з 70 сем'яў.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ