Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш чым за пяць месяцаў у краіне заведзена больш за 400 крымінальных спраў

23.10.2020 11:47
Самым распаўсюджаным артыкулам Крымінальнага кодэксу, па якім узбуджаны крымінальныя справы, гэта масавыя беспарадкі.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года, больш чым за пяць месяцаў у краіне заведзена больш за 400 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі, перадае «Вясна».

Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы, гэта:
293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) – «Вясне» вядомы прозвішчы мінімум 130 фігурантаў спраў па гэтым артыкуле.
342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) – справы па гэтым артыкуле масава заводзіліся супраць актывістаў у траўні і ліпені («Справа Ціханоўскага», альбо «Гарадзенская справа», «справа 14 ліпеня»).
363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).
364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
243 КК РБ (Ухіленне ад сплаты падаткаў) – па гэтым эканамічным артыкуле былі затрыманы актывісты штаба Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.

Таксама вядома пра пачатак крымінальных спраў за паклёп (арт. 188 КК РБ), хуліганства (арт. 339 КК РБ) і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае звесткі пра людзей, чый крымінальны пераслед звязаны з падзеямі выбарчай кампаніі і пасля яе. Па стане на 19 кастрычніка сабрана больш за 330 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 91 чалавек з гэтага спісу на дадзены момант прызнаны палітычнымі зняволенымі. Спіс будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

ав