У кватэру сына Станіслава Шушкевіча спрабавалі прабрацца невядомыя. Раніцай у пятніцу, 23 кастрычніка, у кватэру, размешчаную на праспекце Машэрава ў беларускай сталіцы, грукаліся людзі. Цяпер стала вядома, што гэта была міліцыя. Прафесар Шушкевіч лічыць, што гэта магла быць правакацыя супраць яго альбо супраць сына.
слухайце аўдыёфайл
У кватэры пражывае сын Станіслава Шушкевіча, якога на той момант дома не было. Сведкам інцыдэнту была жонка першага кіраўніка незалежнай Беларусі.
вс
на фота: Станіслаў Шушкевіч, 2016 год