Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская лічыць, што новыя выбары прэзідэнта павінны быць прызначаныя да канца года

24.10.2020 06:21
Падчас візіту ў Капенгагене Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам і міністрам замежных спраў Даніі.
        . , 23  2020
Святлана Ціханоўская з міністрам замежных спраў Даніі Епе Кофадам. Капенганен, 23 кастрычніка 2020 года PAP/EPA/EMIL HELMS

Падчас рабочага візіту ў Данію Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. На ёй абмяркоўваліся перамовы, прысвечаныя тэме новых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Паводле Ціханоўскай, новыя выбары павінны быць прызначаныя да канца года.

Падчас візіту ў Капенгагене Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам і міністрам замежных спраў Даніі, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і прафсаюзнага руху.

паводле «Еўрарадыё»/вс