Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння беларускія жанчыны зноў выйдуць на вуліцы

24.10.2020 10:10
Шэсце адкрые трохдзённую акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
      .
Сёння беларускія жанчыны зноў выйдуць на вуліцы.PAP/EPA/YAUHEN YERCHAK

Сёння ў Мінску запланаванае  чарговае шэсце беларускіх жанчын. На гэты раз пад   лозунгам: „Марш ганарлівых жанчын розных прафесій”. Шэсце адкрые трохдзённую акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.

Удзельнікі павінны адправіцца на дэманстрацыю ў сваім прафесійным адзенні і з кветкамі.

У сваю чаргу традыцыйна ў нядзелю ў Мінску запланавана чарговая шматтысячная дэманстрацыя.

Журналіст Радыё Свабода Валерый Каліноўскі заявіў Польскаму радыё, што на нядзельную акцыю напэўна зноў прыйдзе шмат людзей:

- Нядзельныя шэсці кожны раз збіраюць каля 100 тысяч чалавек.  Спадзяюся, што такім чынам адбудзецца і ў бліжэйшую нядзелю. Усе гэтыя ініцыятывы: страйкі, дэманстрацыі, сустрэчы і іншыя акцыі ладзяць людзі. Гэта ініцыятыва беларускага народа.  

Нагадваем, заўтра заканчваецца тэрмін «народнага ўльтыматуму», аб’яўлены Аляксандру Лукашэнку экс-кандыдаткай у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай. Ціханоўская запатрабавала вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсій супраць дэманстрантаў і адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі з пасады прэзідэнта Беларусі.  

Яна пагражала таксама, што калі ўлады не выканаюць умовы ўльтыматуму, з панядзелка ўся краіна можа пачаць пратэст. У гэтым кантэксце гаворка ідзе таксама пра забастоўкі.

уп/аз