Сёння ў Мінску запланаванае чарговае шэсце беларускіх жанчын. На гэты раз пад лозунгам: „Марш ганарлівых жанчын розных прафесій”. Шэсце адкрые трохдзённую акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
Удзельнікі павінны адправіцца на дэманстрацыю ў сваім прафесійным адзенні і з кветкамі.
У сваю чаргу традыцыйна ў нядзелю ў Мінску запланавана чарговая шматтысячная дэманстрацыя.
Журналіст Радыё Свабода Валерый Каліноўскі заявіў Польскаму радыё, што на нядзельную акцыю напэўна зноў прыйдзе шмат людзей:
- Нядзельныя шэсці кожны раз збіраюць каля 100 тысяч чалавек. Спадзяюся, што такім чынам адбудзецца і ў бліжэйшую нядзелю. Усе гэтыя ініцыятывы: страйкі, дэманстрацыі, сустрэчы і іншыя акцыі ладзяць людзі. Гэта ініцыятыва беларускага народа.
Нагадваем, заўтра заканчваецца тэрмін «народнага ўльтыматуму», аб’яўлены Аляксандру Лукашэнку экс-кандыдаткай у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай. Ціханоўская запатрабавала вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсій супраць дэманстрантаў і адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі з пасады прэзідэнта Беларусі.
Яна пагражала таксама, што калі ўлады не выканаюць умовы ўльтыматуму, з панядзелка ўся краіна можа пачаць пратэст. У гэтым кантэксце гаворка ідзе таксама пра забастоўкі.
уп/аз