Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выдала дазвол на энергапуск першага блока БелАЭС

24.10.2020 14:06
Перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС будуць праведзены грамадскія слуханні.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускай АЭС выдалі дазвол на выкананне этапнай праграмы энергетычнага пуска энергаблока №1, паведамлілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляд).

„23 кастрычніка Калегія Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прынята станоўчае рашэнне аб унясенні змяненняў у ліцэнзію ГП „Беларуская АЭС”на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц янізуючага выпраменьвання, якія дазваляюць прыступіць да выканання этапнай праграмы энергетычнага пуску энергаблока №1”, - паведамілі ў прэс-службе.

Дадзенае рашэнне грунтуецца на заключэнні Дзяржатамнагляду, які ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам разгледзеў вынікі экспертызы дакументаў, якія абгрунтоўваюць бяспеку, і правёў праверку гатоўнасці Беларускай АЭС выканаць заяўленую дзейнасць.

Як паведамлялася, першая загрузка штатнай актыўнай зоны, выпрабаванні рэактарнай устаноўкі, выкананне фізічных эксперыментаў на мінімальна кантраляваным узроўні, энергетычны пуск і доследна-прамысловая эксплуатацыя дазваляюцца пасля праверкі гатоўнасці да адпаведных этапаў уводу ў эксплуатацыю АЭС і атрымання спецыяльных дазволаў (ліцэнзій).

Пасля завяршэння гэтых этапаў разгледзяць пытанне аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока. Яна выдаецца дзяржаўнай камісіяй па прыёмцы аб'екта ў эксплуатацыю.

Дзяржатамнагляд звяртае ўвагу, што перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС будуць праведзены грамадскія слуханні. Іх мэта - давядзенне да грамадскасці інфармацыі аб ходзе і выніках экспертызы бяспекі і ацэнкі адпаведнасці заяўніка ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі сумарнай магутнасцю 2 400 МВт будуецца па расійскім праекце ля Астраўца ў Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя „Расатам”.

аз