Беларуская Служба

Студэнцкія акцыі і стачкі працоўных – беларусы пачалі выконваць народны ўльтыматум

26.10.2020 10:11
«Самыя пазітыўныя навіны прыходзяць з «Гродна Азота» там канкрэтна спыненая вытворчасць». 
   , 26  2020
Стачка на "Грордна Азот", 26 кастрычніка 2020 года Фота: НЕХТА

Апоўначы мінуў тэрмін «Народнага ўльтыматум». Ніводнае з яго патрабаванняў – сыход Лукашэнкі, вызваленне ўсіх палітвязняў і спыненне гвалту – не былі выкананы. На Каардынацыйнай радыі і Святланы Ціханоўскай на дзясятках прадпрыемствах пачаліся стачкі. Пра намаганні па пачатку агульнанацыянальнай забастоўкі на прамысловых гігантах распавядае лідар стачачнага камітэту МТЗ Сяргей Дылеўскі, які зараз перабывае ў Польшчы:

-Людзі пачалі страйкаваць. Амаль на ўсіх прадпрыемствах працоўныя збіраюцца ў калоны і ходзяць па цэхах агітуюць таварышаў. На Трактарным такога раней не было. Зараз, на колькі мне вядома, людзі збіраюцца. Самыя пазітыўныя навіны прыходзяць з Гроднаазота там канкрэтна спыненая вытворчасць. Маторны Завод, МЗКЦ, Белкамунмаш пасыходзілі на адгулы і бальнічныя, вырашылі баставаць такім чынам. Паўсюль складваецца падобная сітуацыя.

Дакладанай інфармацыі пра спынення працы цэхаў на буйных прамысловых прадпрыемствах беларускай сталіцы пакуль няма.

Да агульнанацыянальнай забастоўкі далучыліся і студэнты. З самай раніца розныя акцыі грамадзянскага супраціву праходзяць у БДУ, БДМУ, БДУІР, Лінгвістычным універсітэце і БНТУ і г.д.

Дзве калоны студэнтаў, БДПУ і БДУ, аб’ядналіся ў адну каля хімічнага факультэта БДУ і вырушылі на Праспект Незалежнасці. Неўзабаве шэсце студэнтаў было разагнана, адбыліся затрыманні.

эж