X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Палітолаг: Сістэма рыхтуецца да поўнамаштабных чыстак і да ўвядзення ваеннага становішча

29.10.2020 12:19
Сведчаць аб гэтым ператасоўкі на самых высокіх пасадах сілавых структур.
Юры Караеўhttps://www.youtube.com/watch?v=ZetQxY1yK8A&feature=youtu.be

Юры Караеў больш не з'яўляецца міністрам унутраных справаў. Яго месца заняў Іван Кубракоў, які дагэтуль кіраваў міліцыяй Мінска. Караеў стаў дарадчыкам Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці. Намесьніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова прызначылі памочнікам Лукашэнкі па Мінскай вобласці. Былога старшыню КДБ Валера Вакульчыка паставілі памочнікам па Берасцейскай вобласці.
Паводле палітолага Паўла Усава, гэтыя ператасоўкі паказваюць, што ўлады імкнуцца да татальнага падаўлення пратэстаў і магчыма нават да ўвядзення ваеннага становішча.

- Відавочна Лукашэнка намагаецца стабілізаваць сітуацыю ў Мінску і ў заходніх вобласцях іншымі метадамі. Лукашэнка аддае частку сваіх паўнамоцтваў менавіта ім для таго, каб яны хутчэй вырашылі крызіс: забастоўкі, дэманстрацыі і г.д. Як мне падаецца, сістэма рыхтуецца да поўнамаштабных чыстак і да ўвядзення на лакальным узроўні ваеннага становішча.

Пра кадравыя перастаноўкі паведаміла БТ.

яс