Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

31 кастрычніка гэта дзень Сусветнага кангрэсу беларусаў

30.10.2020 23:08
Кангрэс ладзіцца ў рэжыме онлайн, ён пачаўся сёння а поўначы.
.
.https://belaruscongress.org/

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца сакратары супольнасці свабодных дыяспараў «Беларусы замежжа» Арцём Лядоўскі з Аўстраліі, Сяргей Мазгавы з Канады і Аляксей Ерахавец з Літвы. Кангрэс ладзіцца ў рэжыме онлайн, ён пачаўся сёння а поўначы і закончыцца ў нядзелю 1 лістапада а 2 ночы мінскага часу.

Арганізатары запрасілі выступіць Зянона Пазняка, але ён не пагадзіўся паўдзельнічаць. Запрошаны быў таксама кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, які не даў ніякага адказу.

Беларусы замежжа разам з эканамічнай групай Каардынацыйнага савета прынялі рашэнне распрацаваць праграму ўзаемадзеяння з дыяспарай у справе аднаўлення Беларусі. – Гэта адна з асноўных задач Сусветнага кангрэсу беларусаў, - адзначаюць арганізатары.

яс