Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца сакратары супольнасці свабодных дыяспараў «Беларусы замежжа» Арцём Лядоўскі з Аўстраліі, Сяргей Мазгавы з Канады і Аляксей Ерахавец з Літвы. Кангрэс ладзіцца ў рэжыме онлайн, ён пачаўся сёння а поўначы і закончыцца ў нядзелю 1 лістапада а 2 ночы мінскага часу.
Арганізатары запрасілі выступіць Зянона Пазняка, але ён не пагадзіўся паўдзельнічаць. Запрошаны быў таксама кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, які не даў ніякага адказу.
Беларусы замежжа разам з эканамічнай групай Каардынацыйнага савета прынялі рашэнне распрацаваць праграму ўзаемадзеяння з дыяспарай у справе аднаўлення Беларусі. – Гэта адна з асноўных задач Сусветнага кангрэсу беларусаў, - адзначаюць арганізатары.
яс