Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вучні і бацькі мінскай гімназіі № 4 абураныя затрыманнем мужчыны з плакатам «Вучні, вы неверагодныя!»

31.10.2020 08:53
Бацькі выклікалі на размову дырэктара Андрэя Гоцмана, які блытаўся ў тлумачэннях.
Аўдыё
  • Вучні і бацькі мінскай гімназіі № 4 абураныя затрыманнем мужчыны з плакатам "Вучні, вы неверагодныя!"

Вучні і бацькі мінскай гімназіі № 4 абураныя затрыманнем мужчыны, які ў чацвер стаяў перад школай з плакатам «Вучні, вы неверагодныя!». Яны абвінавачваюць адміністрацыю школы ў тым, што адбылося.

Вахцёр школы выклікаў міліцыю, і мужчыну, затрымалі, а ў пятніцу 30 кастрычніка прысудзілі 15 сутак арышту. Яго завуць Андрэй Асіпенка, у яго чацвёра дзяцей, тры з якіх вучацца ў 4-й гімназіі.

Бацькі выклікалі на размову дырэктара Андрэя Гоцмана (на яго ўчастку Лукашэнку далі 61%, а Ціханоўскай роўна 30%) і запатрабавалі спыніць нагнятанне гвалту і страху на дзяцей. Таксама высунулі патрабаванне, каб кіраўніцтва гімназіі напісала хадатайніцтва аб вызваленні мужчыны.

Паводле слоў адной маці, паказанне дырэктара было адзіным доказам на судзе супрац Анціпенкі. Дырэктар блытаўся ў тлумачэннях і казаў, што ён не бачыў, што было напісана на плакаце.

Вучні  гімназіі № 4 выказвалі сваю нязгоду на затрыманне бацькі аднаго з іx, маўклівым пратэстам і на кожным перапынку выходзілі ў фае з белымі карткамі.

яс