Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія дыпламаты і дзеячы СПБ наведваюць польскія магілы ў Беларусі

01.11.2020 09:45
Учора прадстаўнікі Саюзу палякаў у Беларусі наведалі польскія магілы між іншым у Наваградку ды Шчучыне.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock/Dawid Galecki

Польскія дыпламаты і дзеячы Саюзу палякаў наведваюць сёння польскія магілы і каталіцкія могілкі ў Беларусі. Гэта традыцыйнае мерапрыемства, якое ладзіцца дзеля захавання еднасці паміж Польшчай і палякамі ў Беларусі, а таксама дзеля захавання памяці аб продках. На Кальварыйскіх могілках у Мінску знічы запаляць разам мясцовыя палякі і польскія дыпламаты.

Charge d'affaires пасольства Польшчы ў Мінску Марцін Вайцяхоўскі сказаў карэспандэнту Польскага радыё, што гэта традыцыйная ўрачыстасць. «Мы кожны год наведваем польскія магілы на гэтых могілках, якія часам называюць могілкамі польскай шляхты. Запальваем свечкі, кладзем кветкі і молімся. Сёлета ў малітве прыме ўдзел біскуп Юры Касабудскі, які на дадзены момант кіруе каталіцкім касцёлам у Беларусі», – дадаў Вайцяхоўскі.

Учора прадстаўнікі Саюзу палякаў у Беларусі наведалі польскія магілы між іншым у Наваградку ды Шчучыне. Сёння лампадкі загарацца таксама на каталіцкіх могілках у Гродне.

ПР/нг