2 лістапада дзядулі і бабулі ішлі пад лозунгам «Хопіць нас пужаць!» У знак салідарнасці да іх далучыліся медыкі, якія стварылі «Белы шчыт».
Медыкі сачылі за бяспекай і здароўем пенсіянераў. Марш ішоў ад Чырвонага касцёла праз праспект Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа.
Удзельнікі разгарнулі вялізарны нацыянальны сцяг і скандавалі «Сыходзь пацук!» «Лукашэнка ў аўтазак» «Забастоўка».
З кожным тыднем усё больш бабуль і дзядуляў далучаюцца да акцыі, каб выказаць свой пратэст злу і беззаконню рэжыму Лукашэнкі.
Міліцыя не адважылася затрымліваць пенсіянераў.
Марш пенсіянераў закончыўся танцамі пад народную песню «Касіў Ясь канюшыну»
яс