Некаторыя за гэта трапляюць за краты. Як Наталля Дуліна – былая выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта (БДЛУ). У панядзелак яе асудзілі на 14 сутак арышту, нібыта, за ўдзел у акцыі каля юрфака БДУ 26-ага кастрычніка.
Прафесары універсітэтаў працягваюць пісаць петыцыі і відэазвароты ў абарону студэнтаў.
І так, больш за 200 прафесараў Дзяржаўнага Медычнага універсітэта (БДМУ) падпісалі петыцыю супраць масавага адлічэнні студэнтаў па палітычна матываваных прычынах.
А выкладчыца Брэсцкага Дзяржаўнага Тэхнічнага Універсітэта Таццяна Шаўчук запісала відэазварот, у якім падтрымала незаконна адлічаных студэнтаў універсітэту і звярнулася да кіраўніцтва ВНУ з патрабаваннем аднавіць іх.
«Мы заўсёды дэкларавалі, што ўніверсітэт паза палітыкай. Але тое, што адбываецца зараз, гэта ўжо не палітыка. Гэта змаганне дабра са злом, законнасці і справядлівасці з цемрай і беззаконнем. Час бараніць гонар універсітэту. Я прашу кіраўніцтва скасаваць несправядлівы загад аб адлічэнні. Студэнты былі адлічаны за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, за тое, што выступілі супраць фальсіфікацый, рэпрэсій і гвалту. Наша моладзь хоча вучыцца ў краіне, дзе працуе закон, дзе паважаюць правы чалавека. Дзе абсалютнымі каштоўнасцямі з'яўляюцца чалавечае жыццё і годнасць. Хачу звярнуцца да адлічаных студэнтаў: »Вы – лепшыя. Трымайцеся! Вы – наша будучыня. Будучыня незалежнай, дэмакратычнай, свабоднай Беларусі!«