Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Лукашэнка пакараў Вакульчыка і Барсукова за недастатковую рэакцыю на пратэсты»

03.11.2020 09:51
Лукашэнка звольніў Вакульчыка і Барсукова ў запас па ўзросце.
Валеры Вакульчыкhttps://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%80%D1%8B_%D0%92%D0%B0%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%87%D1%8B%D0%BA#/media/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Vakultchik.jpg

Былы старшыня КДБ Валеры Вакульчык і былы намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў звольненыя ў запас. Такія ўказы Аляксандра Лукашэнкі з'явіліся на Нацыянальным прававым партале, піша БелаПАН.

А яшчэ два месяцы таму, 3 верасня, Лукашэнка прызначыў Вакульчыка старшынёй Савету Бяспекі. Да гэтага ён 8 гадоў быў старшынём КДБ.
29 кастрычніка Вакульчык атрымаў пасаду памочніка Лукашэнкі па Берасцейскай вобласці. А Барсукоў – памочнікам па Менску.

Адстаўка гэтых двух асобаў, можа быць звязана з гневам Лукашэнкі за тое што пратэсты не ўдаецца задушыць, недастатковую лаяльнасць і недастатковую рэакцыю на пратэсты, якія пагражаюць уладзе, – кажа палітолаг Аляксандр Папко.

- Гэтыя людзі, якія займалі ключавыя пасты ў сілавой структуры Беларусі, на мой погляд, спачатку страцілі давер Лукашэнкі з-за таго, што не адрэагавалі так, як ён лічыў патрэбным на масавыя пратэсты. КДБ увогуле маўчала падчас трохмесячных пратэстаў у Беларусі. І дзякуй Богу, мы не бачылі новых інсцэніровак з крысамі ў вядры, ці прарывам шматлікіх партызанаў-тэрарыстаў з украінскай мяжы, усялякіх інсцэніровак, у якіх КДБ раней прымала ўдзел.

Лукашэнка пазбавіў Вакульчыка і Барсукова не толькі пасады, але і мундзіраў.

яс