На мінскім заводзе «Керамін» пачаліся звальненні і ціск на працаўнікоў. Звольнена ўжо трое-чацвёра чалавек, паведаміў нам супрацоўнік завода.
Звольненыя тыя, хто 26 кастрычніка выйшаў на прахадную з плакатам. На іншых работнікаў таксама ціснуць па розных прычынах
- Ім сказалі пісаць тлумачэнне, чаму яны ў фірмовай вопратцы выйшлі за тэрыторыю Кераміна. Некатоеыя напісалі, ніекаторыя адмовіліся. А тая жанчына я,кую звольнілі, яна ў свой выходны дзень прыйшла з плакатам.
Жанчына, пра якую казаў наш суразмоўца, працавала на заводзе 31 год.
яс