Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гродне па прадпісанню правяраючых службаў спынілі працу дзясяткі прыватных крамаў і кавярняў

03.11.2020 14:02
Гэта помста за ўдзел у агульнанацыянальным страйку.
Аўдыё
  • У Гродне па прадпісанню правяраючых службаў спынілі працу дзясяткі прыватных крамаў і кавярняў
Bazylika katedralna św. Franciszka Ksawerego (dawniej kościół jezuitów) i Batorówka w Grodnie
Bazylika katedralna św. Franciszka Ksawerego (dawniej kościół jezuitów) i Batorówka w GrodnieFoto: Wikipedia CC BY-SA 3.0

Прадпрымальнікі кажуць, што гэта расплата за ўдзел у агульнанацыянальным страйку.

Цяпер стала звычайнай справай, калі на дзвярах кавярняў або прыватных крамаў у цэнтры Гродна вісяць абвесткі, што ўстанова не працуе на працягу месяца альбо трох у сувязі з прадпісаннем пэўнай правяраючай структуры.

Уласнік крамы «Цудоўня» з нацыянальнымі сувенірамі Андрэй Несцяровіч распавёў, што праблемы пачаліся адразу пасля 26 кастрычніка. У яго ў краме розныя службы правялі аж тры пазапланавыя праверкі. Аштрафавалі на 10 базавых велічынь за неналежную арганізацыю супрацьпажарнай бяспекі:

-Усе мы добра ведаем, у сувязі з чым пайшлі праверкі па прадпрымальніках, бо такой хвалі праверак не было за апошнія 20 гадоў.

Уласніцы кнігарні з дзіцячымі кніжкамі, спадарыні Святлане, органы дзяржстандарту выпісалі прадпісанне на тры месяцы. Яна кажа, што наўрад ці ўжо здолее аднавіць дзейнасць.

Акрамя дробных прыватных крамаў і кавярняў па прадпісанню правяраючых службаў спынілі працу і цэлыя гандлёвыя сеткі кшталту Megatop i Oz. Прычым, па ўсёй Беларусі.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ