Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У сацсетках анансуецца план на бягучы тыдзень і на бліжэйшую нядзелю

03.11.2020 15:21
5 лістапада – важны дзень на бягучым тыдні. У гэты дзень улада Лукашэнкі перастае лічыцца легітымнай па законе
  2  2020
Марш пенсіянераў 2 лістапада 2020 годуPAP/EPA/STR

5 лістапада – важны дзень на бягучым тыдні. У гэты дзень улада Лукашэнкі перастае лічыцца легітымнай па законе, паколькі жнівеньскія выбары не прызналі (з-за шматлікіх парушэнняў і фальсіфікацый) усе самыя ўплывовыя і дэмакратычныя краіны свету. Нелегітымнымі гэтыя выбары прызнаў сам беларускі народ.

У сацсетках анансуецца план на бягучы тыдзень і на бліжэйшую нядзелю.

Па-першае, прапануецца працягваць выходзіць у ланцугі салідарнасці і падтрымліваць усіх палітвязняў і бастуючых працоўных.

Па-другое, 5 лістапада ў дварах праходзіць развітанне з Лукашэнкам: «Спальваем пудзілы, запускаем феерверкі і проста ярка адпачываем разам з суседзямі. Часам трэба ўмець выдыхнуць і падумаць пра нешта пазітыўнае».

8 лістапада пройдзе маштабны Марш Народаўладдзя! У бліжэйшыя дні паявяцца падрабязнасці.

ав