Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Медыяпраект August2020 публікуе сведчанні катаванняў

04.11.2020 06:12
На пачатку апублікаваныя першыя сто гісторый людзей, якія падвергліся жорсткаму стаўленню.
      ,    .
На пачатку апублікаваныя першыя сто гісторый людзей, якія падвергліся жорсткаму стаўленню. Старонка медыяпраекту

Каманда журналістаў і валанцёраў запусціла міжнародны медыяпраект Август2020/ August2020 (august2020.info). Сумесна з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі яна збірае і – па згодзе пацярпелых – публікуе сведчанні катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі пасля выбараў у Беларусі ў жніўні 2020-га. Праект працуе пры падтрымцы беларускай IT-супольнасці.

-За 2,5 месяца, якія прайшлі пасля выбараў, мы бачым, як цяперашнія ўлады робяць усё, каб зрушыць фокус увагі з галоўнага. Адно з самых важных патрабаванняў грамадства, нагадаем, – расследаванне злачынстваў сілавікоў супраць мірных грамадзян. Ні адна ахвяра не павінна «згубіцца». Наша мэта – зрабіць так, каб увесь свет даведаўся пра злачынствы супраць чалавечнасці, якія здарыліся ў цэнтры Еўропы ў 21 стагоддзі. Мы таксама спадзяемся, што ў новай Беларусі матэрыялы нашага праекта будуць карысныя для самага ўважлівага расследавання, – пішуць стваральнікі сайту.

На пачатку апублікаваныя першыя сто гісторый людзей, якія падвергліся жорсткаму стаўленню. Яшчэ сотні гісторый знаходзяцца ў апрацоўцы.

ав