Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На «Гродна Азот» прывезлі штрэйкбрэкераў

04.11.2020 08:19
Да працаўнікоў звярнулася Святлана Ціханоўская.
«Гродна Азот»Кадр з відэазвароту працаўнікоў заводу

На «Гродна Азоце» сітуацыя застаецца напружанай. Паявілася інфармацыя, што на завод прывезлі штрэйкбрэкераў. Па словах Андрэй Ханевіча, старшыня структуры БНП, пакуль іх ніхто не бачыў. Начальнікі цэхаў ужо цяпер не хочуць іх прымаць, паколькі баяцца канфлікта сярод работнікаў. Паводле Ханевіча, «канфлікт у нейкім выглядзе будзе дакладна. Раней у людзей была магчымасць выйсці на вуліцу, каб выказаць сваю незадаволенасць. Цяпер на вуліцу яны выйсці не могуць, і яны збіраюцца ўнутры цэхаў. Работнікі проста далучаюцца да стачкі адзін за адным».

Да працаўнікоў «Гродна Азоту» звярнулася Святлана Ціханоўская:

-Дарагія работнікі «Гродна Азот»! Я ведаю, што на ваша прадпрыемства ўжо даслалі штрэйкбрэхераў. Але таксама я ведаю: імі не замяніць высокакваліфікаваных спецыялістаў. Звальняючыся вас, яны прывозяць новых людзей, якія не ведаюць асаблівасцяў вытворчасці, але якім трэба аплачваць жыллё і ўсе дадатковыя выдаткі. Гэта паказвае стаўленне рэжыму да ўсіх, хто заяўляе сваю грамадзянскую пазіцыю. Ён спрабуе замяняць вас, як замяняе сваіх міністраў. Але «Гродна Азот» – гэта не палітычны рэсурс якой-небудзь улады. «Гродна Азот» – гэта людзі. Гордыя людзі, якія патрабуюць свабоды для сябе і сваёй краіны.

Паводле Андрэя Ханевіча, кіраўніцтва заводу бачыць, што да стачкі далучаюцца самыя кваліфікаваныя працаўнікі, якіх замяніць няма кім. Таму адміністрацыя пакуль цягне час.

ав