Сёння ў Маладзечне адбыўся ператрус у актывіста, блогера і юрыста Руслана Кісялёва. На ператрусе ўдзельнічала дзве групы сілавікоў – прадстаўнікі Следчага камітэта, а таксама Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.
Кісялёву патлумачылі, што ператрус санкцыянавала Генеральная пракуратура, а крымінальная справа, якая расследуецца, засакрэчаная.
Падчас ператрусу прысутнічала маці Кісялёва, якая чытала пастанову, паводле якой праводзілі спецаперацыю. У дакуменце фігуравала больш за дзесяць крымінальных артыкулаў.
Ёй патлумачылі, што ўсё гэта звязана з тым, што Кісялёў выклаў у Ютуб запіс размовы з кімсьці з сілавікоў.
З кватэры забралі ноўтбук, тэлефон і электронныя носьбіты інфармацыі. Кісялёва забралі для правядзення следчых дзеянняў мінскія следчыя.
Ягор Крумкач