Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўразвяз накладзе санкцыі на Аляксандра Лукашэнку

04.11.2020 17:19
Акрамя Лукашэнкі, санкцыі закрануць яшчэ 14 прадстаўнікоў ягонага рэжыму.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnesymbiot/ Shutterstock

Пастаянныя прадстаўнікі 27 краін-членаў Еўрапейскага Звязу ўхвалілі пашырэнне санкцый у дачыненні да ўладаў Беларусі. У новы еўрапейскі санкцыйны спіс трапіць Аляксандр Лукашэнка, з Бруселю перадае карэспандэнтка Польскага Радыё Бэата Пламецка:

- Акрамя Аляксандра Лукашэнкі, санкцыі закрануць яшчэ 14 прадстаўнікоў ягонага рэжыму. Ім будзе забаронены ўезд у ЕЗ, а іх актывы ў Еўропе – замарожаныя. Абмежаванні ўступяць у сілу пасля публікацыі рашэння ў Афіцыйным часопісе ЕЗ, што, як чакаецца, адбудзецца ўжо ў бліжэйшыя дні.

Цяпер санкцыямі Еўразвязу ахопленыя 40 прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, самым высокапастаўленым з якіх з'яўляецца былы міністр унутраных спраў Беларусі.

IAR/эж