Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Хопіць маўкліва выконваць злачынныя загады

05.11.2020 17:44
З такімі словамі звярнуўся да міліцыянераў курсант Акадэміі міліцыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарScreenshot Youtube

Курсант 4 курса факультэта міліцыі Акадэміі МУС Уладзіслаў Бацян пакінуў шэрагі супрацоўнікаў Унутраных спраў. Не жадаючы станавіцца зброяй у руках нелегітымнай улады, ён запісаў відэазварот да сваіх былых аднакурснікаў і будучых афіцэраў.

- Хопіць маўкліва выконваць злачынныя загады. Хопіць збіваць народ і весціся на хлуслівыя прамовы ідэолагаў ды кіраўнікоў. Не маўчыце і не апраўдвайцеся кантрактамі ды крэдытамі. Прыміце правільнае рашэнне. Будзьце з народам!

Гэта далёка не адзінкавы выпадак, кажа прадстаўнік ініцыятывы BY_Pol Андрэй Астаповіч.

- Шмат хто сыходзяць самі, шмат каго звальняюць, пераследуюць нават на падставе подпісаў адданых за кандыдатаў. Разганяюць цэлыя аддзелы, ідзе чыстка. Людзі сыходзяць.

Цяпер ёсць унікальная магчымасць паказаць, што вернасць прысязе і свайму народу - асноўныя якасці сапраўднага афіцэра, падкрэсліваюць прадстаўнікі ініцыятывы.

юл