Днямі заканчваецца тэрмін праверкі па заявах ад пацярпелых у першыя дні пасля выбараў 9-12 жніўня. Следчыя мелі тры месяцы, каб крымінальную справу, або адмовіць. Цяпер пачаліся паступаць першыя адмовы. Гаворыць праваабаронца з цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.
- Пададзена больш за 1800 заяў у Следчы камітэт. Але ніякіх спраў не было ўзбуджана, цяпер людзі пачынаюць атрымліваць адмовы за адсутнасцю складу злачынства. Пры цяперашнім рэжыме ў беларусаў няма магчымасці абараніць свае правы. Аднак мы разглядаем гэтыя парушэнні, як злачынства супраць бяспекі чалавецтва. Там няма тэрміну даўніны прыцягнення да крымінальнай адказнасці.
Следчы камітэт дагэтуль не распачаў крымінальную справу па факце гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.
юл