Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Марыя Калеснікава застанецца пад вартай да 8 студзеня

06.11.2020 15:25
Пры гэтым, як заявіў адвакат Дзмітрый Лаеўскі, так і не былі агучаныя канкрэтныя фактычныя абставіны і доказы, якія пацвярджаюць падставы для абранай меры стрымання.
Marija Kolesnikowa
Marija KolesnikowaPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Марыі Калеснікавай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 8 студзеня, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі. Раней Следчы камітэт адмовіўся выпусціць яе пад заклад. 

Таксама сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядаў скаргу адвакатаў Бабарыкі. Абаронцы абскарджвалі рашэнне, згожна з якім экс-банкір застанецца пад вартай як мінімум да 18 снежня.

Суд прадказальна адмовіў у задавальненні скаргі. Пры гэтым, як заявіў адвакат Дзмітрый Лаеўскі, так і не былі агучаныя канкрэтныя фактычныя абставіны і доказы, якія пацвярджаюць падставы для абранай меры стрымання. Абарона будзе абскарджваць гэтае рашэнне ў Мінгарсудзе.

эж