Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі Банк развіцця ўкладзе $101 млн у мадэрнізацыю Зімбабвэ

06.11.2020 15:32
Створана спецыяльнае прадпрыемства па навучанні мясцовых жыхароў зборцы, эксплуатацыі і абслугоўванню беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі.
Трактар "МТЗ"Фота: belarus-tractor.com

Банк развіцця Беларусі укладзе больш за $100 млн у мадэрнізацыю горназдабыўной і сельскагаспадарчай галін Зімбабвэ. Дамоўленасці былі дасягнуты падчас восеньскага візіту ў афрыканскую краіну старшыні праўлення БР Андрэя Жышкевіча, паведамляе “Еўарардыё”.

Банк развіцця запускае праграму механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ коштам 51 мільён долараў. Створана спецыяльнае прадпрыемства па навучанні мясцовых жыхароў зборцы, эксплуатацыі і абслугоўванню беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі.

"У выніку ўзаемадзеяння з нашымі калегамі з панафрыканскага банка Eastern and Southern African Trade and Development Bank (TDB) у Зімбабвэ прафінансаваныя пастаўкі больш як 350 трактароў МТЗ, 120 сеялак Лідаграпраммаш, 20 камбайнаў Гомсельмаш, а таксама грузавой тэхнікі МАЗ", — адзначыў Андрэй Жышкевіч.

Таксама — для развіцця горназдабыўнога сектара Зімбабвэ — будзе пастаўлена спецыялізаванае абсталяванне на суму $50 млн. Па словах Жышкевіча, Беларусь безумоўна гатовая даць новае абсталяванне для здабычы карысных выкапняў.

У 2018 годзе паміж Банкам развіцця і TDB было заключана пагадненне аб адкрыцці панафрыканскаму банку крэдытнай лініі на суму 70 мільёнаў долараў для фінансавання паставак беларускай тэхнікі ў краіны Афрыкі

эж