2 кастрычніка Еўразвяз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў – кіраўнікоў і старэйшых афіцэраў МУС, КДБ, чальцоў ЦВК, былога генеральнага пракурора. Сёння спіс быў пашыраны, у яго дадалі яшчэ 15 чыноўнікаў, перадае «Радыё Свабода».
Новыя імёны ў спісе:
Аляксандр Лукашэнка
Віктар Лукашэнка – памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы
Ігар Сергяенка – кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта
Іван Тэртэль – старшыня КДБ
Раман Мельнік – начальнік Галоўнай управы аховы правапарадку і прафілактыкі МУС
Іван Наскевіч – старшыня Следчага камітэту
Аляксей Волкаў – былы першы намеснік старшыні Следчага камітэту, цяпер старшыня Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў
Сяргей Аземша – намеснік старшыні Следчага камітэту
Андрэй Смаль – намеснік старшыні Следчага камітэту
Андрэй Паўлючэнка – кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзідэнце
Ігар Бузоўскі – намеснік міністра інфармацыі
Наталля Эйсмант – прэс-сакратарка прэзідэнта
Сяргей Зубкоў – камандзір групы «Альфа» (спецназ)
Андрэй Раўкоў – былы дзяржаўны сакратар Рады бяспекі
Пётра Міклашэвіч – старшыня Канстытуцыйнага суду
Прычынамі санкцыяў сталі рэпрэсіі і запалохванне пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, уключаючы катаванне, а таксама запалохванне журналістаў і гвалт над ім.
Парушэнні правілаў прэзідэнцкіх выбараў, невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці і празрыстасці выбараў, фальсіфікацыя вынікаў выбараў, адхіленне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазіцыйных кандыдатаў, стварэнне абмежаванняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаванне выбарчых камісіяў.
эж