Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Марш медыкаў разагналі сілавікі

07.11.2020 10:59
Лекараў пачалі затрымліваць сілавікі, вядома як мінімум пра 20 затрыманняў.
 , ,  7  2020
Акцыя медыкаў, Мінск, 7 лістапада 2020 года Фота: "Радыё свабода"

Каля 1-ай клінічнай гарадской лякарні ў Мінску меў распачацца Марш медыкаў Беларусі. Лекараў пачалі затрымліваць сілавікі, вядома як мінімум пра 20 затрыманняў. Напярэдадні гэтай акцыі да медыцынскіх супрацоўнікаў звярнулася Святлана Ціханоўская:

-Да вашага меркавання будуць прыслухоўвацца ў распрацоўцы медыцынскай рэформы ў новай Беларусі, бо вы лепш любых чыноўнікаў ведаеце, як працуе сістэма аховы здароўя. Каб усё гэта адбылося, мы павінны працягваць сваю мірную барацьбу. Я ведаю, што сёння вы праведзяце акцыю салідарнасці з беларускім народам – і падтрымаю ўсіх, хто далучыцца, каб праявіць салідарнасць з вамі. Памятаеце: адзінства – гэта наш галоўны лек ад віруса страху.

Пасля гвалтоўна падбаўлення мірных пратэстаў медыкі сталі адной з тых прафесійных групаў, якія паслядоўна выказваюцца супраць міліцэйскага гвалту. На фоне другой хвалі карнавіруса рэжым пераследую лекараў з-за іх грамадзянскай пазіцыі.

эж