Паводле звестак праваабаронцаў, сёння каля першай бальніцы затрымалі як мінімум 57 медыкаў. У суботу сёмага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы «Вясны» кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, ператрусы і іншыя формы ціску.
Суды над медыкамі, затрыманымі на сённяшнім маршы, пройдуць у панядзелак і аўторак.
Нагадаем, сёння ў Мінску прайшоў Марш медыкаў, які скончыўся масавым затрыманнем.
У 14:00 быў анансаваны традыцыйны Жаночы марш, але сілавікі пачалі затрымання жанчын, калі яшчэ тыя не паспелі сабрацца. Затрымлівалі і выпадковых мінакоў. Напрыклад, была затрыманая маладая жанчына, якую затрымалі за букет з восеньскіх лістоў у руках. Відэа ёсць у сеціве.
«Вясна» збірае спіс затрыманых і на гэтай акцыі. Вечарам у спісе было 11 чалавек. Масавага Маршу жанчын не адбылося.
ав/Вясна