Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З гродзенскай міліцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў з-за сваіх поглядаў вырашылі звольніцца 19 чалавек

08.11.2020 11:39
Згаданыя міліцыянеры «не пагадзіліся выконваць пастаўленыя задачы».
Затрыманні ў Гроднакадр з відэа ў тэлеграм-канале Hrodno.life

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «На страже» распавёў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Вадзім Сіняўскі, перадае Еўрарадыё.

Паводле яго слоў, згаданыя міліцыянеры «не пагадзіліся выконваць пастаўленыя задачы». Сіняўскі абʼявіў, каб усе, хто не хоча працягваць службу, пісалі рапарты «аб звальненні па пагадненні бакоў». «Але нагадаў: калі чалавек атрымаў выплату пры заключэнні кантракту, то абавязаны вярнуць грошы», – кажа генерал. А, як вядома, грошы гэта немалыя.

«І вось які пабачыў вынік: калектыў вельмі згуртаваўся, супрацоўнікі сталі яшчэ больш упэўнены адзін у адным», – расказвае кіраўнік міліцыі Гродзеншчыны. Вось і адказ, чаму сілавікі масава не сышлі са службы яшчэ ў жніўні 2020-га. У «сацыяльнай дзяржаве» Беларусі гэта аказалася не так проста: хочаш сысці – плаці за сябе выкуп.

ав