Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Партыя БНФ будзе імкнуцца дасягнуць перамоўнага працэсу з дзеючымі ўладамі

08.11.2020 12:48
Пра гэта пасля пераабрання на пасаду старшыні партыі заявіў Рыгор Кастусёў.
Ryhor Kastusiou
Ryhor KastusiouPolskieRadio.pl

«Важны напрамак работы партыі БНФ на бліжэйшы час – дасягнуць перамоўнага працэсу з дзеючымі ўладамі Беларусі для таго, каб вызвалілі палітвязняў, каб было арганізавана расследаванне катаванняў людзей, іншых парушэнняў заканадаўства», – заявіў пасля пераабрання на кіраўніка партыі Рыгор Кастусёў.

- На жаль, у беларускіх уладаў няма разумення, што трэба сядаць за стол перамоваў. Таксама няма жадання. Я лічу, што апошнія падзеі, падзенне ўзроўню жыцця, сацыяльны і эканамічны крызіс прымусяць беларускія ўлады пра неабходнасць перамоўнага працэсу.

Рыгор Кастусёў кіруе партыяй з 2017 года.

ав