Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 60% апытаных беларусаў плануюць хадзіць столькі, колькі спатрэбіцца

08.11.2020 13:36
Сёння на марш планавала выйсці ў паўтара раза больш, чым тыдзень таму.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/OpenClipart-Vectors/CC0 Creative Commons

На гэтым тыдні тэлеграм-канал «Краіна для жыцця» правёў інтэрнэт-апытанне беларусаў аб іх настроях у адносінах сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі праз тры месяцы пасля выбараў.

Адказы пацвердзілі, што ў мінулыя выходныя людзей на маршы было прыкладна ў два разы менш, чым звычайна. Тым не менш, сёння на марш планавала выйсці ў паўтара раза больш, чым тыдзень таму. Больш за 60% апытаных плануюць хадзіць столькі, колькі спатрэбіцца да сыходу Лукашэнкі.

Сярод прычын, чаму беларусы могуць адмовіцца ад удзелу ў пратэстах, пераважае страх быць забітым або пакалечаным. У сваю чаргу штрафаў найбольш баяцца жыхары Гомельскай і Магілёўскай вобласцяў (па 13%), у Мінску іх баяцца толькі 3% апытаных. Крымінальны пераслед не стрымлівае пратэстоўцаў.

Меркаваннем удзельнікаў анкеты, самы вялікі ціск на А. Лукашэнку аказваюць забастоўкі ды нядзельныя пратэсты.

Краіна для жыцця