Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сярод затрыманых на «Маршы народаўладдзя» некалькі журналістаў

08.11.2020 17:03
Сярод затрыманых на акцыях у Мінску былі два расейскія журналісты, але іх пасля праверкі дакументаў адпусцілі.
       .
Сярод затрыманых на «Маршы народаўладзьдзя» некалькі журналістаў .PAP/EPA/STR

У Мінску затрымалі фотажурналістаў Святаслава Зоркага і Віктара Талочку, паведамляе «Свабода» са спасылкай на БАЖ.

Святаслава Зоркага затрымалі каля стэлы, Віктара Талочку — на Нямізе, — паведамляюць іхныя калегі. Каля ГЦ «Галерэя» ў Мінску схапілі журналіста БелаПАН Яна Аўсеюшкіна.

У Віцебску затрымалі журналістку Алену Шабуню, — паведамляе тэлеканал Белсат.

На вуліцы Куйбышава ў Мінску непадалёку ад Камароўкі затрымалі журналіста Арцёма Ляву.

Сярод затрыманых на акцыях сёньня ў Мінску былі два расейскія журналісты, у тым ліку карэспандэнт ТАСС Юры Шамшур, іх даставілі ў Партызанскае РУУС Мінску для праверкі дакументаў, пасля чаго адпусцілі.

аз