Бяспраўныя дзеянні прадстаўнікоў сілавых структур дасягнулі свайго апагею. Зусім не абавязкова выхадзіць на акцыі пратэсту, каб быць затрыманым або падпасці пад іншыя рэпрэсіі.
Па нядзелях у Полацку мясцовыя экскурсаводы ладзяць бясплатныя экскурсіі. 8 лістапада на плошчы Свабоды пасля чарговай такой экскурсіі экскурсаводка развіталася з людзьмі. Калі ўсе пачалі разыходзіцца, пад'ехала машына міліцыі і затрымала шасцярых мужчынаў.
Лозунгаў падчас экскурсіі ніхто не выкрыкваў, сімволікі ні ў каго не было. Абурэнню сабраных не было мяжы. У КУС Віцебскага аблвыканкама заявілі, што ў полацкіх міліцыянтаў была інфармацыя пра магчымае правядзенне пратэставай акцыі.
Для Беларускай службы Польскага радыё з Віцебска Святаслаў Бруйко