8 лістапада ў Беларусі прайшлі акцыі пратэсту. У Мінску гэта быў Марш народаўладдзя. Канцэнтрацыя сілавікоў была асабліва высокай. Любыя спробы пратэстоўцаў сабрацца ў розных кропках горада спыняліся. Удзельнікаў разганялі, звыш сямісот чалавек затрымалі.
У ліку затрыманых у Мінску былі таксама супрацоўнікі СМІ. Сілавікі палююць на журналістаў, - гаворыць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
- Мы сутыкаемся з сітуацыяй, што журналістаў бяруць мэтанакіравана. Апошнім часам у нас няма ні дня, калі б за кратамі не было ніводнага журналіста. На першы план выйшла фраза “Не даць зрабіць карцінку”, якую любяць паўтараць сілавікі ці іх кіраўніцтва.
Кропкавыя затрыманні працягнуліся і пасля таго, як цэнтр Мінска быў зачышчаны ад дэманстрантаў. Сілавікі ганяліся за людзьмі не толькі па вуліцах, але і ў гандлёвых цэнтрах.
нг