У панядзелак раніцай а 5.30 аварыйна спыніўся цэх “Аміяк-4” на “Гродна Азот”.
Афіцыйная інфармацыя аб гэтым з’явілася толькі каля 9-й гадзіны. Паводле яе, у тэхналагічным працэсе аддзялення ачысткі канвертаванага газу адбылося спыненне кампрэсара сінтэз-газу ў цэху “Аміяк-4” са скідам азотна-вадароднай сумесі на паходню.
Яшчэ пасля 9 гадзіны раніцы над цэхам гарэла паходня. У афіцыйным паведамленні гаварылася, што зараз вядуцца работы па наладжванні тэхналагічнага працэсу і далейшага пуску цэха ў працу. Пагрозы экалогіі і людзям, падкрэсліваецца ў паведамленні, няма.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ