Выкладчыкі БДУ запісалі відэазварот у адказ на пераслед калег і студэнтаў
Пад зваротам падпісаліся паўсотні чалавек — прафесары, загадчыкі катэдраў, дацэнты, старшыя выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі БДУ.
Рэктарат. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Мінск, Беларусь.Аўтар: Hanna Zelenko, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=518894
Выкладчыкі БДУ запісалі відэазварот «Універсітэт — тэрыторыя свабоды». Яны выказалі салідарнасць з студэнтамі і сваімі калегамі, якія выступаюць супраць беззаконня і гвалту і зазнаюць за гэта пераслед, паведамляе «Свабода».
«Незалежная Беларусь ніколі не перажывала такога складанага і страшнага часу, як цяпер. Ніколі лёс краіны не быў так звязаны з лёсам кожнага чалавека, які жыве тут.
Тое, што адбываецца цяпер ва ўніверсітэтах краіны, супярэчыць чалавечай прыродзе і цывілізаваным умовам жыцця», - кажуць аўтары відэазвароту.
Пад зваротам падпісаліся паўсотні чалавек — прафесары, загадчыкі катэдраў, дацэнты, старшыя выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі БДУ.
аз