Роўна тры месцы прайшло пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня. З таго часу беларусы не перастаюць пратэставаць супраць фальсіфікацыі выбараў і пазнейшага гвалту ў адносінах дэманстрантаў. Беларускі пратэст мірны, жыхары краіны не хочуць майдану і кровапраліцця. Якія яшчэ ёсць магчымасці аказаць ціск на рэжым, каб ён згадзіўся пайсці на перамовы?
На думку члена прэзідыуму Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі Паўла Латушкі, даклад АБСЕ, падрыхтаваны ў рамках Маскоўскага механізму, адкрывае новую старонку па ажыццяўленню ціску.
- Даклад дазваляе аказаць ціск на самога Лукашэнку, усіх чыноўнікаў і сілавыя структуры, якія ажыццяўляюць злачынствы ў адносінах да беларускага народа, у дачыненні ўсіх фінансавых «кашалькоў» Лукашэнкі, усіх бізнесменаў, кампаніяў, якія вывелі свае грошы паза межы Беларусі і працягваюць дапамагаць гэтаму рэжыму.
Асноўная мэта пратэстуючых на дадзены момант – дамагчыся вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.