Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Якія яшчэ ёсць магчымасці аказаць ціск на беларускі рэжым?

09.11.2020 10:08
П. Латушка: Даклад АБСЕ, падрыхтаваны ў рамках Маскоўскага механізму, адкрывае новую старонку па ажыццяўленню ціску.
Сцягі членскіх краін АБСЕgeralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Роўна тры месцы прайшло пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня. З таго часу беларусы не перастаюць пратэставаць супраць фальсіфікацыі выбараў і пазнейшага гвалту ў адносінах дэманстрантаў. Беларускі пратэст мірны, жыхары краіны не хочуць майдану і кровапраліцця. Якія яшчэ ёсць магчымасці аказаць ціск на рэжым, каб ён згадзіўся пайсці на перамовы?

На думку члена прэзідыуму Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі Паўла Латушкі, даклад АБСЕ, падрыхтаваны ў рамках Маскоўскага механізму, адкрывае новую старонку па ажыццяўленню ціску.

- Даклад дазваляе аказаць ціск на самога Лукашэнку, усіх чыноўнікаў і сілавыя структуры, якія ажыццяўляюць злачынствы ў адносінах да беларускага народа, у дачыненні ўсіх фінансавых «кашалькоў» Лукашэнкі, усіх бізнесменаў, кампаніяў, якія вывелі свае грошы паза межы Беларусі і працягваюць дапамагаць гэтаму рэжыму.

Асноўная мэта пратэстуючых на дадзены момант – дамагчыся вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.