У ЗША зменіцца гаспадар Белага дому. Кандыдат дэмакратаў Джо Байдэн аб’явіў ужо сваю перамогу, хаця падлік галасоў яшчэ не закончыўся, але хутчэй за ўсё менавіта ён пакіруе магутнейшай дзяржавай свету. Ці перамога Байдэна можа аказаць істотны ўплыў на сітуацыю ў Беларусі і як зменяцца адносіны ЗША з беларускімі ўладамі? Будзе большае асуджэнне дзеянняў уладаў, – мяркуе палітолаг Андрэй Фёдараў.
- Будзе значна больш жорсткім асуджэнне беларускіх уладаў у міжнародных арганізацыях, можа быць павялічана падтрымка дэмакратычнаму руху ў Беларусі. Магчыма, затрымаюць адпраўку амерыканскага пасла сюды як сімвалічны жэст супраць таго, што тут адбываецца.
На думку назіральніка, шмат залежыць ад далейшай сітуацыі ў Беларусі, ці наступіць радыкалізацыя пратэстаў.
нг