Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі прайшоў “Марш мудрасці”

09.11.2020 16:49
Гэта была акцыя пенсіянераў. Да іх далучыліся лекары, абураныя затрыманнем 60 сваіх калег у суботу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

Людзі выйшлі пратэставаць супраць гвалту ды беззаконня, якое тварыцца ў Беларусі.

Удзельнікі пратэсту казалі, што яны не могуць пагадзіцца з тым, што Лукашэнка сам сябе выбраў, што ён нявечыць свой народ!

Шэсце прайшло цэнтральнымі вуліцамі Мінска. Удзельнікі скандавалі "Рукі прэч ад нашых дзяцей!" і "Пайшоў прэч, ты і твой АМАП!"

Пасля марша была затрыманая кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт ФФСН Тацяна Сініца. Сваім затрыманнем яна выратавала студэнтаў, з якімі была.

юл