Блогера абвінавачваюць паводле артыкула 293 КК «Масавыя беспарадкі». У Беларусі не было беспарадкаў - гэта палітычны ціск, гаворыць праваабаронца Наста Васільчук з Цэнтру "Вясна".
- Праваабаронцы не лічаць, што ў нас увогуле былі нейкія масавыя беспарадкі. Высунутыя супраць яго абвінавачанні беспадстаўныя. Гэта звязана з яго публічнай дзейнасцю, з тым што ён блогер. Гэта акт ціску на яго. Ён дакладна не апошні палітычны зняволены ў Беларусі.
Агулам у Беларусі ўжо 120 палітвязняў.